Ёшкін кот, які зваліўся з неба
Двое мужчынаў у гаражы рамантавалі стары аўтамабіль. Выйшлі папаліць, як раптам на аднаго з іх нешта звалілася зверху і ўчапілася кіпцюрамі за вопратку. Ледзь адчапілі ад швэдару чорнае малое кацяня, і адзін з мужчынаў здзіўлена выдыхнуў: «Ёшкін жа кот!» Абодва зарагаталі і падзяліліся з малым ежай.