Ёшкін кот, які зваліўся з неба
Двое мужчынаў у гаражы рамантавалі стары аўтамабіль. Выйшлі папаліць, як раптам на аднаго з іх нешта звалілася зверху і ўчапілася кіпцюрамі за вопратку. Ледзь адчапілі ад швэдару чорнае малое кацяня, і адзін з мужчынаў здзіўлена выдыхнуў: «Ёшкін жа кот!» Абодва зарагаталі і падзяліліся з малым ежай.
Потым кацяня паехала на ператрымку да аднаго з іх: яго жонка з'яўляецца валанцёркай і мае досвед у такіх справах.
Маленькі смешны свавольнік і непаседа Ёшкін кот (мянушка так і засталася, бо вельмі яму пасуе) прапануе лапу і сэрца таму, хто будзе з ім гуляць, смачна карміць, берагчы і клапаціцца.
Малечы каля 4-х месяцаў, здаровы, апрацаваны ад паразітаў, да латка і кіпцяточкі прывучаны.Вельмі актыўны і гуллівы, ласкавы муркоцік на руках. Ён увесь час спявае сабе пад нос свае няхітрыя песенькі, нават калі есць.
З любімых цацак, як водзіцца, мышкі любых відаў і памераў і мячыкі.
Пішыце, тэлефануйце, прыязджайце знаёміцца. Ёшкін кот чакае! Тэл. +375 (29) 196-57-23 Таццяна (ёсць Вайбер).