У Беларусі створаны Камітэт салідарнасці з Украінай
19 сакавіка ў Мінску адбылося арганізацыйнае пасяджэнне Камітэту салідарнасці з Украінай, Ініцыятарам яго выступіў аргкамітэт па стварэнню партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя. У камітэт
увайшло больш за 30 чалавек, у тым ліку вядомыя беларускія палітыкі і грамадскія дзеячы Павал Севярынец, Аляксей Янукевіч, Зміцер Дашкевіч, Георгій Дзмітрук, Анатоль Сідарэвіч, Аляксей
Марачкін і Уладзімір Арлоў.