Другая узлётна-пасадачная паласа ў аэрапорце «Мінск» павінна быць пабудавана да 2018 года
Да канца 2017 года неабходна пабудаваць другую ўзлётна-пасадачную паласу ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск», паколькі тэрмін эксплуатацыі дзеючай падыходзіць да канца, паведаміў
журналістам дырэктар дэпартамента па авіяцыі Уладзімір Косцін.