Лея — прынцэса-гарэза
Лею гаспадар кінуў — подла і трусліва, проста прывязаў да дрэва ў адным з паркаў Мінска, сказаў чакаць і сышоў. Яна і чакала. Пакуль былі сілы — сядзела, потым ляжала, наколькі дазваляла вяроўка. Лею знайшла дзяўчына, якая гуляла са сваім сабакам. Яна і паведаміла валанцёрам.