Лея — прынцэса-гарэза
Лею гаспадар кінуў — подла і трусліва, проста прывязаў да дрэва ў адным з паркаў Мінска, сказаў чакаць і сышоў. Яна і чакала. Пакуль былі сілы — сядзела, потым ляжала, наколькі дазваляла вяроўка. Лею знайшла дзяўчына, якая гуляла са сваім сабакам. Яна і паведаміла валанцёрам.

Лея прыгожая, ласкавая, вясёлая, актыўная дзяўчынка, якая цягнецца да добрых людзей.

Добра ладзіць з катамі, іншымі сабакамі. Яна будзе вам добрым сябрам, кампаньёнам і саюзнікам ва ўсіх вясёлых прыгодах.

Малой каля 3,5 гадоў, у карку 50 см, здаровая, прышчэпленая, апрацавана ад паразітаў, стэрылізавана.
Тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца: +375 (29) 683-59-15 Анастасія.