Любоў Санкевіч: Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі адмовілася бараніць мае правы
15 верасня ў Мінску на сустрэчы з генеральным сакратаром Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў Шаран Бароў, якая з 14 па 16 верасня знаходзіцца з візітам у Беларусі, абмяркоўваліся праблемы
сацыяльнага дыялогу, выканання правоў працоўных і прафсаюзаў у краіне. У сустрэчы прыняла ўдзел былая бухгалтарка Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў, а зараз пенсіянерка з Бабруйску
Любоў Санкевіч.