Трамп прапанаваў замяніць Зяленскага ў перамовах па Украіне. Але Зяленскі замяняе самога Трампа

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што лідар Украіны Уладзімір Зяленскі не імкнецца да міру, і яго трэба замяніць на іншую фігуру ў мірных перамовах па Украіне. Аднак Зяленскі замяняе самога Трампа — ён будзе праводзіць перамовы з Кангрэсам ЗША, дзе Трампам незадаволеныя нават яго аднапартыйцы. І незадаволеныя моцна. Ідуць 1700-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

552568773_1147543330892077_3242277326420834683_n.jpg

На працягу мінулых сутак ва Украіне зафіксавана 206 баявых сутыкненняў, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы 20 кастрычніка.

На Паўднёва-Слабажанскім кірунку ўкраінскія падраздзяленні адбілі 26 атак у раёнах Куцькаўкі, Лімана, Старыцы, Малой Ваўчай, Ізбіцкага, Вільчы, Ахрымаўкі, Захараўкі, Караічнага, Бачковага, Зыбінага і Радзькоўкі.

На Ліманскім кірунку абаронцы Украіны адбілі 12 атак у раёнах Калодзежаў, Дзібровы, Наваміхайлаўкі, Дружалюбаўкі, Чырвонага Става, Зялёнай Даліны і Лімана.

На Канстанцінаўскім кірунку зафіксавана 15 атак у раёнах Канстанцінаўкі, Навасёлаўкі, Дружкоўкі і Навапаўлаўкі.

На Пакроўскім кірунку УСУ спынілі 21 атаку ў раёнах Сяргееўкі і Маладзецкага, а таксама ў кірунках Сафіўкі, Вольнага, Кучарава Яру, Ганнаўкі, Чарнігаўкі, Дабраполля і Мірнага.

На Гуляйпольскім кірунку адбіта 11 атак расіян у раёнах Раздзянкі, Доалінкі, Горкага, Чароўнага і Ягораўкі.

* * *

19 кастрычніка расійская армія атакавала прадпрыемства ў Абухоўскім раёне Кіеўскай вобласці: адзін чалавек загінуў, шэсць чалавек параненыя.

Расійскія войскі беспілотнікам трапілі ў шматкватэрны дом у Зарэчным раёне Сум у ноч на 20 кастрычніка. Інфармацыя пра наступствы ўдакладняецца.

У Львоўскай вобласці два расійскія БПЛА атакавалі аб'ект крытычнай энергетычнай інфраструктуры.

У Тамбоўскай вобласці РФ гарыць аб'ект Транснафты. Паведамляюць пра атаку беспілотнікаў на лінейную вытворча-дыспетчарскую станцыю Нікольская, якая ўваходзіць у інфраструктуру нафтапрадуктаправода Дружба.

Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы вечарам 19 кастрычніка заявіла пра тое, што ў краіне падымалі авіяцыю з-за атак Расіі на заходнія рэгіёны Украіны. За суткі знішчальнікі падымалі тройчы па той жа прычыне.

* * *

856320977_1140176195619469_233508756047014939_n.jfif

* * *

Украіна павінна спыніць удары па расійскай энергетычнай інфраструктуры, заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс у інтэрв'ю 2Way Tonight. Час ад часу Кіеў і Вашынгтон «у некаторым сэнсе маюць розныя інтарэсы», адзначыў чыноўнік.

«Напрыклад, ці лічу я, што яны (украінцы) павінны бамбіць расійскія дызельныя ўстаноўкі, што павышае кошт энерганосьбітаў для амерыканцаў? Не», — сказаў Вэнс.

Па яго словах, ЗША «працавалі і будуць працягваць працаваць» з Украінай «па некаторых пытаннях». «Але я думаю, што яны павінны спыніць бамбіць расіян», — сказаў віцэ-прэзідэнт ЗША.

* * *

Адміністрацыя Трампа не ўхваліла перадачу Украіне супрацьракетных комплексаў, неабходных для абароны ад ракетных атак Расіі, у прыватнасці, ракеты-перахопнікі Patriot, піша The Washington Post.

Па словах амерыканскага чыноўніка і яшчэ трох крыніц, зменшага частка ракет Patriot паступае Украіне з краін, для якіх у выпадку перадачы патрабуецца ўхвала кіраўніка Пентагона Піта Хэгсета. Зброю вырабляюць ЗША і пастаўляюць на экспарт па пагадненні, у якім прапісана, што перадача іншым краінам патрабуе ўхвалы Вашынгтона.

Суразмоўцы WP расказалі, што Хэгсет хоць афіцыйна і не адхіліў перадачу Patriot Украіне, але і не выканаў неабходныя крокі для зацвярджэння.

* * *

ЗША імкнуцца да мірных перамоў пра заканчэнне вайны Расіі супраць Украіны, але іх павінен весці хтосьці іншы, а не прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, заявіў амерыканскі лідар Дональд Трамп падчас размовы з журналістамі.

Па яго словах, Зяленскі даўно павінен быў урэгуляваць «гэтую вайну», але «не занадта дапамагае сітуацыі». «Прыйшоў час камусьці іншаму весці перамовы ад імя Украіны», — лічыць Трамп.

Журналісты запыталі Трампа, ці можа ён абмеркаваць пытанне Украіны на патэнцыйнай сустрэчы з лідарам Кітая Сі Цзіньпінам.

«Пакуль я лічу, што ён (Сі Цзіньпін) быў цалкам справядлівы ў пытанні Украіны. Ён не занадта актыўна ўмешваўся, і тое ж тычыцца Расіі. Яны не рабілі і блізка столькі, колькі маглі б, і я гэта цаню», — запэўніў амерыканскі кіраўнік.

Як мяркуе Трамп, такая сустрэча стала б вельмі пазітыўнай падзеяй для ўсяго свету. «Калі яны (Пуцін і Сі Цзіньпін) хочуць, я думаю, яе правялі б у Кітаі... Калі кіраўнік Сі захоча правесці такую сустрэчу, я пагаджуся. Упэўнены, мы таксама абмяркуем іншыя пытанні, напрыклад гандаль. Але так, я гэта зрабіў бы», — рэзюмаваў Трамп.

* * *

Член Палаты прадстаўнікоў ЗША ад Рэспубліканскай партыі Браян Фіцпатрык у сацсетцы X анансаваў перамовы з Уладзімірам Зяленскім, і папярэдзіў, што асобы, датычныя да абмежаванняў у выкарыстанні Украінай Starshield, будуць прыцягнутыя да поўнай адказнасці.

Кангрэсмен анансаваў перамовы з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і яго камандай на гэтым тыдні. «Я буду запэўніваць прэзідэнта Зяленскага, што ў дачыненні да любога, хто паспрабуе абмежаваць выкарыстанне праграмы Starshield у інтарэсах Украіны, будзе праведзена усебаковае расследаванне, і такая асоба будзе прыцягнутая да поўнай адказнасці, уключаючы публічныя слуханні па наглядзе з боку Кангрэса і неадкладныя строгія і карныя скарачэнні бюджэтных сродкаў для любога адказнага ведамства або яго кіраўніка», — напісаў кангрэсмен.

Фіцпатрык згадаў пра свой законапраект пад назвай «Закон Рональда Рэйгана "Мір праз сілу"», які закліканы перашкодзіць Дональду Трампу ў аднаасобным парадку адмяніць санкцыі ў дачыненні да расійскай нафты. Ён выказаў упэўненасць у тым, што Палата прадстаўнікоў ухваліць гэтую ініцыятыву.

«Злучаныя Штаты павінны надаць усё неабходнае абарончае абсталяванне, якое патрабуецца Украіне для самаабароны. ЗША не павінны імпартаваць ані кроплі расійскай нафты. Санкцыі супраць расійскага рэжыму павінны быць больш строгімі і жорсткімі, чым калі-небудзь раней. Кожны з гэтых пунктаў будзе вынесены на разгляд Палаты прадстаўнікоў — і кожны з гэтых пунктаў будзе прыняты ў Палаце прадстаўнікоў пераважнай большасцю галасоў», — заявіў амерыканскі заканадаўца.

«Менавіта так паступіў бы Рональд Рэйган. І менавіта так мы паступім цяпер. Украіна можа і пераможа Расію», — упэўнены Фіцпатрык.