«Я — Маша Лукашэнка, а я — Наста Лукашэнка». Што вядома пра дзяўчат з АМАПа, якія збілі 55-гадовую жанчыну ў Гродне
Фармацэўта Марыну Палікарпаву 9 жніўня жорстка збілі дзве дзяўчыны з гродзенскага АМАПа. На просьбу прадставіцца яны адказалі: «Я — Маша Лукашэнка, а я — Наста Лукашэнка». У адміністрацыйным працэсе супраць Палікарпавай высветлілася, што дзяўчат клічуць Марыя Мазуркевіч і Дар’я Бандарчук.