Валер Бычкоўскі: «Затрымалі, склалі пратакол, скралі шэўроны»
Вяртаючыся са спаборніцтваў спартыўна-патрыятычнага клуба «Ваяр» у нядзелю, 19 чэрвеня, Валер Бычкоўскі нават не падазраваў, што наперадзе яго чакаюць сапраўдныя выпрабаванні. І не на паласе перашкодаў, а на звычайнай станцыі мінскага метро.