Міністр спорту зацікаўлены ў цесным супрацоўніцтве з царквой
«Супрацоўніцтва з царквой дае духоўную апору нашым спартсменам, дазваляе ім умацоўваць сілу волі, цярпенне, настойлівасць у дасягненні намечаных мэтаў», — заявіў міністр
спорту і турызму Аляксандр Шамко на пасяджэнні каардынацыйнага савета па распрацоўцы і рэалізацыі сумесных праграм супрацоўніцтва паміж органамі дзяржаўнага кіравання і Беларускай праваслаўнай
царквой.