Трагедыі і бессардэчнасць
У мінулую нядзелю ў аэрапорце Казані (Расія) адбылася жудасная авіякатастрофа. У зямлю вертыкальна ўрэзаўся Боінг, забраўшы з сабою жыцці пяцідзесяці чалавек і аздобіўшы наваколле мацнейшым
выбухам. Шанцаў на выратаванне ў загіблых не было ніякіх. Трагедыя выклікала шмат эмоцыяў ва ўсіх небыякавых людзей. Але знаходзяцца і такія, што нават нябожчыкаў — ахвяраў адной і той жа
авіякатастрофы пачынаюць дзяліць на “чорных” і “белых”.