Вольга Гарбунова: Салідарнасць — гэта тое, чаго не хапала гэтай краіне доўгі час і не хапае зараз
У лістападзе 2021 года была затрыманая і змешчаная за краты Вольга Гарбунова — грамадская актывістка, праваабаронца, адна з кіраўніц ліквідаванай цяпер «Радзіславы», недзяржаўнай арганізацыі, якая аказвала дапамогу жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту. У траўні 2022 года Волі прысудзілі 3 гады «хатняй хіміі». Пра яе актывізм у сферы абароны правоў жанчын, пра хатні гвалт і час у турме мы пагаварылі з Воляй.