
Супрацоўнікі
ГУБАЗІКа раніцай 13 студзеня ў Мінску зладзілі ў Дар'і ператрус, і той жа дзень яе затрымалі ды асудзілі да 8 сутак
зняволення.
Дар’я Царык з’яўляецца дырэктаркай «Генома» (арганізацыя, якая займаецца дапамогай людзям з рэдкімі генетычнымі нейра-цяглічнымі захворваннямі), а таксама сяброўкай праўлення арганізацыі «Радзіслава» (дапамагае жанчынам і дзецям, якія сталі ахвярамі хатняга гвалту).