Дырэктарку арганізацыі «Геном» Дар’ю Царык, якая дапамагае людзям з рэдкімі хваробамі, пасадзілі на 8 сутак
30-гадовую дзяўчыну затрымалі раніцай 13 студзеня ў Мінску і ў той жа дзень судзілі.
Супрацоўнікі ГУБАЗІКа правялі ў кватэры Дар'і Царык ператрус, а потым
павезлі на допыт. Ужо ў Першамайскім РУУС на дзяўчыну склалі пратакол па
адміністрацыйнай справе.
Суд над актывісткай адбыўся ў гэты ж дзень. Вынік — 8 сутак
адміністрацыйнага арышту, артыкул пакуль невядомы.
Дар’я Царык з’яўляецца дырэктаркай «Генома» (арганізацыя, якая займаецца дапамогай людзям з рэдкімі генетычнымі нейра-цяглічнымі захворваннямі), а таксама сяброўкай праўлення арганізацыі «Радзіслава» (дапамагае жанчынам і дзецям, якія сталі ахвярамі хатняга гвалту).