Палітвязня Ягора Дуднікава перавялі ў магілёўскую турму
Палітзняволенага расейца Ягора Дуднікава перавялі ў магілёўскую турму №4. Пра гэта праваабаронцам распавяла яго маці.
![dudnikau_egor.jpeg dudnikau_egor.jpeg](/img/v1/images/dudnikau_egor.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Днямі абарона Ягора Дуднікава накіравала апеляцыю ў Вярхоўны суд Беларусі на прысуд Мінгарсуда.
За агучванне пратэставых ролікаў Ягора Дуднікава асудзілі на 11 гадоў калоніі. Яго прызналі вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — «Распальванне варожасці» і «Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі».