У Жлобіне затрымалі Таццяну Наскову. Яна была назіральніцай на выбарах-2020
Падчас паездкі ў Жлобін 12 студзеня была затрымана жыхарка Светлагорска Таццяна Наскова. Месяц таму ў яе кватэры праводзіўся вобыск, ў ходзе якога шукалі грошы і экстрэмісцкія матэрыялы. Папярэдне, жанчына змешчана ў ізалятар часовага ўтрымання Жлобінскага раённага аддзела ўнутраных спраў.
![_5406929583451780832_120.jpg _5406929583451780832_120.jpg](/img/v1/images/_5406929583451780832_120.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
9 снежня 2020 года ў кватэры Таццяны адбыўся ператрус. Ён
праводзіўся па крымінальнай справе, нібыта заведзенай у Мінску: шукалі грошы і
штосьці экстрэмісцкае. Аднак нічога з гэтага не выявілі, нагадваюць праваабаронцы.
Таццяна Наскова — медыцынскі тэхнік па прафесіі, пенсіянерка. Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года яна была назіральнікам ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў адной з участковых выбарчых камісій у Светлагорску.