Абарона Эдуарда Бабарыка абскардзіць яго заключэнне пад варту

Абарона Эдуарда Бабарыкі абскардзіць меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Пасяджэнне суда адбудзецца заўтра ў закрытым рэжыме.

Эдуард таксама напісаў і адправіў скаргу ад сябе асабіста, але да суда яна не дайшла, паведамляе штаб Віктара Бабарыкі.

Эдуарда Бабарыку затрымалі 18 чэрвеня 2020 года. Першапачаткова яго абвінавачвалі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Праз 18 месяцаў, максімальны тэрмін, на працягу якога можна ўтрымліваць пад вартай падчас папярэдняга следства, Эдуард так і не выйшаў на волю. Стала вядома, што яму прад'яўленыя новыя абвінавачванні: распальванне сацыяльнай варожасці або розні (ч. 3 арт. 130 КК) і арганізацыя масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 КК).

Паводле reform.by.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: