Дваім палітвязням са Жлобіна адмовілі ў памілаванні
Адмову ў памілаванні атрымалі яшчэ два жлобінцы: Віталь Прохараў, які быў непаўналетнім пры вынясенні прысуду, і Сяргей Бекарэвіч, паведамляюць праваабаронцы.
![Віталь Прохараў на судзе Віталь Прохараў на судзе](/img/v1/images/proharau_sud_1_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Віталь Прохараў на судзе
Раней пра адмову ў памілаванні стала вядома і ў дачыненні да Дзмітрыя Гопты, які мае псіхічнае захворванне.
Усе трое асуджаныя судом Жлобінскага раёна за падзеі ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 ў Жлобіне паводле двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») і арт. 364 («Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»).
![Маці Дзмітрыя Гопты: Ён жыў толькі гэтым, чакаў памілавання Маці Дзмітрыя Гопты: Ён жыў толькі гэтым, чакаў памілавання](/img/v1/images/72ca18378147e5791fd80df26aa7ecff_gweif_rcu4a.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Сяргея Бекарэвіча асудзілі да 2,5 гадоў калоніі, а Дзмітрыя Гопту і Віталя Прохарава — на 2 гады пазбаўлення волі. Усе яны пачалі адбываць пакаранне ў месцах зняволення.
Пры гэтым у снежні прадстаўнікі ініцыятывы «круглага стала» Юрыя Васкрасенскага паведамілі сваякам Гопты, што палітвязня могуць памілаваць да рэферэндуму, але ў выніку 5 студзеня даслалі яму адмову.