Палітвязню Дзмітрыю Гопту адмовілі ў памілаванні

Пра гэта са спасылкай на маці палітвязня паведамляюць праваабаронцы.

photo_2022_01_10_16_36_01.jpg

22-гадовы Дзмітрый Гопта — жыхар Гомеля, мае псіхічнае захворванне, звязанае са значным парушэннем паводзін, якое патрабуе догляду і лячэння, з-за гэтага Дзмітрый мае разумовую адсталасць. Аднак гэта не перашкодзіла суду асудзіць яго на 2 гады калоніі за падзеі 9 і 10 жніўня ў Жлобіне.
У снежні прадстаўнікі ініцыятывы «круглага стала» Юрыя Васкрасенскага паведамілі яго сваякам, што палітвязня могуць памілаваць да рэферэндуму.
Як пісаць лісты, каб Дзмітрый Гопта змог іх прачытаць:

  • Пішыце на рускай мове, вялікімі і друкаванымі літарамі;
  • Пазбягайце складаных сказаў;
  • Для таго, каб Дзмітрыю было прасцей успрымаць ваш ліст, паспрабуйце падмацаваць кожны сказ малюнкам;
  • Дзмітрый з задавальненнем падтрымае тэмы жывёл, спорта і машын.


Адрас для лістоў: ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Гопту Дзмітрыю Валер'евічу