Палітвязню Кірылу Салееву запрасілі тры гады «хіміі»
Прысуд гукааператару Тэатра юнага гледача, палітвязню Кірылу Салееву абвесцяць заўтра, паведамляюць праваабаронцы.
![saleeu_kiryl.jpg saleeu_kiryl.jpg](/img/v1/images/saleeu_kiryl.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 10 студзеня працягнуў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 23-гадовага гукааператара Тэатра юнага гледача, палітвязня Кірыла Салеева. Мужчыну вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх па ч.1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса РБ.
Справу разглядае суддзя Наталля Бугук, дзяржаўнае абвінавачанне падтрымлівае Дзмітрый Хаваўка.
Кірыла Салеева затрымалі 14 верасня 2021 года, 23-га верасня ў дачыненні да яго была абраная мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту. Гукааператара абвінавачваюць па двух эпізодах удзелу ў нядзельных маршах у Мінску 27 верасня і 25 кастрычніка 2020 года.
![Палітвязня судзяць за ўдзел у двух нядзельных маршах, якія прайшлі восенню 2020 года Палітвязня судзяць за ўдзел у двух нядзельных маршах, якія прайшлі восенню 2020 года](/img/v1/images/saleeu_kiryl.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Сённня ў ходзе судовых спрэчак прадстаўнік абвінавачання Дзмітрый Хаваўка запрасіў для Салеева тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (“хімія”).
Чакаецца, што прысуд будзе вынесены заўтра, 11 студзеня.