Суд над палітзняволеным Аляксандрам Васілевічам пачнецца 24 студзеня
Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміла жонка палітвязня Надзея Зелянкова.
![Суд над палітвязнем Аляксандрам Васілевічам пачнецца праз два тыдні Суд над палітвязнем Аляксандрам Васілевічам пачнецца праз два тыдні](/img/v1/images/vasilevich_2_1.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Суд над палітвязнем Аляксандрам Васілевічам пачнецца праз два тыдні
Бізнесмена, саўладальніка рэкламнага агенцтва «Vondel / Hepta» і кампаніі «Mint Media» (выданні «Kyky.org» і «The Village Беларусь») Аляксандра Васілевіча пачнуць судзіць 24 студзеня па абвінавачанні ва «ўхіленні ад выплаты падаткаў».
![vasilevich_3.jpg vasilevich_3.jpg](/img/v1/images/vasilevich_3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Нагадаем, Аляксандр Васілевіч быў затрыманы 28 жніўня 2020 года па крымінальнай справе. Яму некалькі разоў падаўжалі тэрмін утрымання пад вартай. У пачатку жніўня яго паставілі на ўлік як схільнага да экстрэмізму ў СІЗА — такі статус нададзены многім палітвязням у Беларусі. У турме палітвязень напісаў кніжку «Тата і пінгвін» — для дачкі, якая нарадзілася, калі ён ужо быў пад вартай.