Марыю Калеснікаву этапавалі з СІЗА №1

Але адвакатам пакуль невядома, куды менавіта яе накіравалі, паведаміў штаб палітыка Віктара Бабарыкі.

Марыя Калеснікава падчас суду

Марыя Калеснікава падчас суду


Палітзняволеную Марыю Калеснікаву этапавалі з СІЗА №1. Куды — пакуль невядома.
Нагадаем, што сёння таксама з'явілася інфармацыя, што Максіма Знака, якога судзілі разам з Марыяй Калеснікавай, перавялі ў выпраўленчую калонію №3 у паселішчы Віцьба ў Віцебскім раёне.
Мінскі абласны суд прысудзіў Марыю Калеснікаву да 11-ці гадоў пазбаўлення волі, адваката Максіма Знака — да 10-ці гадоў. Іх прызналі вінаватымі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: «Змова з мэтай захопу ўлады», «Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання» і «Публічныя заклікі да дзеянняў, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы».