Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку
Сёння Вярхоўны суд у Мінску пакінуў у сіле прысуд Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку. Марыя Калеснікава асуджаная на 11 гадоў калоніі, Максім Знак — на 10 гадоў.
У пятніцу, 24 снежня, Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў скаргі на прысуд Марыі Калеснікавай і Максіма Знака. Пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме.
Прысуд пакінуты без зменаў. Пра гэта паведаміў Праваабарончы цэнтр "Вясна". Адзін з лідараў беларускай апазіцыі, сябар Каардынацыйнай рады (КР) Марыя Калеснікава асуджаная на 11 гадоў калоніі. Юрыст і сябра КР Максім Знак — на 10 гадоў.
Раней Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку было прад'яўлена абвінавачванне па трох артыкулах КК Беларусі: публічныя заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспекі (ч. 3 арт. 361 КК), змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК) і стварэнне экстрэмісцкага фарміравання (ч. 1 арт. 361-1 КК). Судовы працэс у Мінскім абласным судзе доўжыўся месяц і праходзіў у закрытым рэжыме, прысуд быў абвешчаны 6 верасня.
Паводле www.dw.com