У Беластоку прайшла акцыя ў падтрымку рэпрэсаваных палякаў у Беларусі
23 снежня ў цэнтры Беластока пад помніках Ежы Папялушкі адбылася акцыя ў падтрымку рэпрэсаваных палякаў у Беларусі — Андрэя Пачобута і Анжалікі Борыс, паведамляе «Радыё Рацыя».
![img_20211223_180923_833x400.jpg img_20211223_180923_833x400.jpg](/img/v1/images/img_20211223_180923_833x400.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Арганізатарка Марыя Цішкоўска распавяла журналістам пра акцыю:
— Сёння наша акцыя мела асаблівы характар, таму што гэта калядны час, і такім чынам мы хочам выказаць сваю падтрымку палітвязням Анжаліцы Борыс і Анджэю Пачобуту. Вядома, мы хочам перадаць ім гэтыя пажаданні і надзею на лепшае заўтра. Гэта сімвалічна ў гэты калядны перыяд.
У акцыі прынялі ўдзел пару дзясяткаў чалавек, сярод якіх быў польскі палітык, пасол у сейме Роберт Тышкевіч, які выказаў падтрымку як рэпрэсаваным палякам, так і беларусам, якія знаходзяцца за кратамі.
Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя