Палітвязню Арцёму Табакару прысудзілі год калоніі. Абвінавачанне грунтуецца на здымках з марша

24 снежня 2021 года ў Ленінскі судзе Мінска вынесены прысуд 27-гадоваму палітвязню Арцёму Табакару, паведамляюць праваабаронцы.

tabakat_artsiom.jpg

Арцёма  прызналі вінаватым паводле арт.342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Суддзя пра справе — Анастасія Ачалава. Бок дзяржабвінавачання падтрымаў пракурор Святаслаў Вялікі.
Арцёма затрымалі 23 верасня 2021 года за ўдзел у акцыі пратэсту 6 верасня 2020 года. Матэрыяламі па справе былі толькі фотаздымак і відэа Арцёма са счэпкі падчас пратэстаў 2020 года. Сведкай падчас пасяджэння выступіла жонка палітвязня.
Абцяжарваючымі абставінамі стала наяўнасць у яго судзімасці паводле арт.415 Крымінальнага кодэкса (зараз выключана) праз неадбытае пакаранне паводле арт.206 КК.
Падтрымаць Арцёма можна па адрасе: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. Табакар Арцём Ігаравіч