Тысячы амерыканцаў пратэстуюць супраць адмены канстытуцыйнага права жанчын на аборты
Вярхоўны суд ЗША 24 чэрвеня адмяніў рашэнне па прэцэдэнце «Роў супраць Уэйда» 1973 года, пасля якога былі легалізаваныя аборты ў ЗША. Рашэнне Вярхоўнага суда ў пятніцу людзі сустрэлі гневам і выйшлі на вуліцу. Натоўпы людзей сабраліся ў такіх гарадах, як Вашынгтон, Нью-Ёрк, Атланта і Лос-Анджэлес, паколькі многія штаты ўвялі забарону на аборты, а клінікі перасталі прапаноўваць гэтую працэдуру. Рэпартаж вядзе «The New York Times».