Вярхоўны Суд прызнаў арганізацыю «Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі» тэрарыстычнай
Па заяве генеральнага пракурора Вярхоўны Суд прызнаў нефармальную арганізацыю «Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі» тэрарыстычнай.
![Вярхоўны Суд. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева Вярхоўны Суд. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/_vjarhouny_sud__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Вярхоўны Суд. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
У апублікаваным на сайце пракуратуры паведамленні гаворыцца, што названая супольнасць была створана ў верасні 2020 года «ў мэтах ажыццяўлення супрацьпраўнай дзейнасці і аб'ядноўвала радыкальна настроеных грамадзян для гвалтоўнай змены дзяржаўнай улады».
На думку пракуратуры, кіраўнікі і сябры арганізацыі нібыта «не толькі абмяркоўвалі, але і прыступілі да здзяйснення актаў тэрарызму на тэрыторыі Беларусі для дэстабілізацыі грамадскага парадку, аказання ўздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады».
З сённяшняга дня дзейнасць АГСБ на тэрыторыі Беларусі забароненая: рашэнне Вярхоўнага Суда ўступіла ў сілу.