Справа аб падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках і перашкодзе працы Цэнтрвыбаркама накіравана ў суд

Генеральная пракуратура накіравала ў Вярхоўны Суд для вызначэння падсуднасці крымінальную справу ў дачыненні да пяці грамадзян па абвінавачванні іх у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных па ч.1 арт. 13 і ч.2 арт. 293, ч.3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

sk.gov.by

sk.gov.by

Гаворка ідзе аб падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці і ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады, а таксама аб навучанні і іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў такіх масавых беспарадках.
Акрамя таго, аднаму з абвінавачаных пастаўлена ў віну перашкода працы Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў групай асоб па папярэдняй змове з ужываннем пагрозы па ч.2 ст. 191 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Пасля вывучэння матэрыялаў справы ў Генпракуратуры прыйшлі да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачання, дастатковасці сабраных доказаў, поўным і аб'ектыўным даследаванні абставін злачынстваў, паведамляе ведамства.
Імёны фігурантаў не называюцца, але верагодна, што гаворка ідзе пра справу, па якой праходзяць Сяргей Ціханоўскі і Мікалай Статкевіч.