Вярхоўны Суд ліквідаваў арганізацыю Беларускай асацыяцыі студэнтаў архітэктараў

Арганізацыі хутка павінна было споўніцца 30 гадоў. Аднак Вярхоўны Суд яе ліквідаваў.

Фота з сацсетак Беларускай асацыяцыі студэнтаў архітэктараў

Фота з сацсетак Беларускай асацыяцыі студэнтаў архітэктараў

«Зусім крыху — і мы з вамі адзначалі б 30-годдзе Беларускай асацыяцыі студэнтаў архітэктараў, аднак Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусі палічыў, што гэтаму не быць. 18 траўня 2022 года нашу арганізацыю ліквідавалі. Па пэўных прычынах, якія не залежаць ад нас, мы не змаглі нічога зрабіць.

Магчыма, для нас усіх гэта будзе пачаткам новага жыцця, ідэй, і крыніцай натхнення», — напісалі сябры асацыацыі на старонцы ў Instagram.

Паводле budzma.org