Сёння ў Вярхоўным судзе ліквідуюць БАЖ?

Рашэнне наконт ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў збіраюцца агучыць сёння, 27 жніўня, а пятай гадзіне вечара.

bast_0.jpg

Сёння ў Вярхоўным судзе адбываецца працэс па ліквідацыі ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Рашэнне па іску ўладаў аб ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў будзе агучана сёння а 17:00, паведамляе тэлеграм-канал БАЖ.