Улады ліквідуюць юрыдычную асобу Мінскай урбаністычнай платформы.
Афіцыйнай прычынай ліквідацыі названа «неажыццяўленне камерцыйнай арганізацыяй прадпрымальніцкай дзейнасці». Аднак жа Мінская урбаністычная платформа — некамерцыйная арганізацыя!
![photo_2021_08_27_13_52_27__2_.jpg photo_2021_08_27_13_52_27__2_.jpg](/img/v1/images/photo_2021_08_27_13_52_27__2_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Афіцыйная прычына — «неажыццяўленне камерцыйнай арганізацыяй прадпрымальніцкай дзейнасці на працягу дваццаці чатырох месяцаў запар», паведамляюць праваабаронцы
Пры гэтым у арганізацыі падкрэсліваюць, што яны па Статуту — некамерцыйная арганізацыя з правам ажыццяўлення камерцыйнай дзейнасці і за апошнія паўтара года рэалізоўваюць ужо пяты камерцыйны праект. (https://t.me/minskurban/575)