«Гэтыя газеты і ёсць часткай улады». У БАЖ патлумачылі, чаму «Мінскую праўду» не пакараюць за абразу каталікоў
7 верасня беларускі інтэрнэт выбухнуў навіной пра тое, што дзяржаўная газета «Мінская праўда» назвала каталіцкіх святароў, якія выступаюць супраць гвалту і за нацыянальныя сімвалы, нацыстамі. Абурыліся не толькі каталікі, і шмат хто пабачыў тут праявы крымінальнага злачынства — распальвання варожасці. Але ўлады разбірацца з выданнем не спяшаюцца.