Спартовы журналіст Андрэй Маслоўскі асуджаны на 15 сутак
Журналіста прызналі вінаватым у распаўсюдзе інфармацыі, уключанай у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, і прысудзілі 15 сутак арышту.
![Андрэй Маслоўскі. Фота з Facebook Андрэй Маслоўскі. Фота з Facebook](/img/v1/images/128962158_1838617209628248_6943899137278360552_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Андрэй Маслоўскі. Фота з Facebook
Маслоўскі быў затрыманы ў панядзелак. Раніцай 6 верасня ў яго кватэры прайшоў ператрус, пасля якога журналіста адвезлі на размову ў ГУБАЗіК, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Андрэй працаваў у Tribuna.com з 2010 года, а ў ліпені 2021 года звольніўся па пагадненні бакоў. Ён выхоўвае двух дзяцей.