Еўрасаюз асудзіў ліквідацыю БАЖ і рэпрэсіі супраць беларускіх СМІ
ЕС рашуча асудзіў рэпрэсіі супраць незалежных СМІ ў Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода».
![Петэр Стана, прэсавы сакратар дыпламатычнай службы Еўрасаюза Петэр Стана, прэсавы сакратар дыпламатычнай службы Еўрасаюза](/img/v1/images/fed6bc3c_5b61_4cd3_a967_b9ba81dd56e6_cx0_cy17_cw0_w1023_r1_s.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Петэр Стана, прэсавы сакратар дыпламатычнай службы Еўрасаюза
ЕС рашуча асудзіў рэпрэсіі супраць незалежных СМІ ў Беларусі, найноўшым прыкладам якіх стала судовае рашэнне аб ліквідацыі «Беларускай асацыяцыі журналістаў».
Акрамя закрыцця БАЖ прэсавы сакратар дыпламатычнай службы Еўрасаюза Петэр Стана згадаў у сваёй заяве, што сярод 649 беларусаў, прызнаных палітвязнямі, знаходзяцца 27 супрацоўнікаў СМІ. Ён таксама адзначыў судовы пераслед супраць журналістаў Tut.by.