Беларускага палітвязня Пачобута ўзнагародзілі ў Польшчы медалём «За свабоду слова»

У Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску 30 жніўня прайшла першая цырымонія ўручэння медаля «За свабоду слова». Сярод трох узнагароджаных аказаўся журналіст і палітвязень Анджэй Пачобут, паведамляе «Радыё Свабода».

Анджэй Пачобут

Анджэй Пачобут


Сёлета 25 сакавіка да Пачобута прыйшлі з ператрусам і затрымалі. Ён праходзіць па так званай «польскай справе», якую Генеральная пракуратура завяла «за распальванне рэлігійнай і нацыянальнай варожасці» (ч. 3 арт. 130 КК) на Анжаліку Борыс і іншых чальцоў «Саюза палякаў Беларусі».
Цяпер Пачобут знаходзіцца ў жодзінскім СІЗА. На мінулым тыдні яму працягнулі тэрмін знаходжання пад вартай яшчэ на тры месяцы.