У Беларусі заблакавалі сайты сямі грамадскіх арганізацый

Сярод іх — сайты «Саюза беларускіх пісьменнікаў», «Беларускай асацыяцыі журналістаў», «Беларускага ПЭН-цэнтра», абʼяднання прадпрымальнікаў «Перспектыва» і іншыя.

00052.jpeg


Міністэрства інфармацыі сёння заблакавала доступ да сайтаў сямі грамадскіх арганізацый, якія знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі, піша «Радыё Свабода».

Стандартная інфармацыя пра блакаванне з’яўляецца пры спробе зайсці на сайты

  • Абʼяднання прадпрымальнікаў «Перспектыва» — perspektyva.org,
  • «Беларускага ПЭН-цэнтра» — penbelarus.org,
  • Беларускага камітэта Міжнароднай Рады па пытаннях помнікаў і гістарычных мясцін (ICOMOS) — icomos-belarus.by,
  • «Беларускай асацыяцыі журналістаў» — baj.by,
  • Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» — zbsb.org,
  • «Саюза беларускіх пісьменнікаў» — lit-bel.org,
  • Экалагічнай арганізацыі «Экадом» — ecohome-ngo.by.