Вы ў гэта верыце? Праваабаронцу Марфу Рабкову абвіначваюць у падпале падатковай інспекцыі

Следчы камітэт паведаміў, што ўстаноўлены два чалавекі, якія датычныя да падпалу падатковай інспекцыі Гомельскага раёна ў 2017 годзе: мужчына і дзяўчына. ГУБАЗіК у сваім тэлеграм-канале ўдакладніў, што дзяўчына — Марфа Рабкова.

_u661l.jpg


УСК Мінска паведаміў, што ўстаноўлена дачыненне затрыманых раней па крымінальнай справе аб стварэнні і кіраўніцтве злачыннай арганізацыяй, а таксама ўдзеле ў ёй (ч. 1 і 2 арт. 285 КК Беларусі) да падпалу падатковай інспекцыі Гомельскага раёна ў сакавіку 2017 года з выкарыстаннем «кактэйляў Молатава», піша «Наша Ніва».

Валанцёрка праваабарончай арганізацыі «Вясна» Марфа Рабкова была затрыманая ў верасні 2020 года. Больш за год яна знаходзіцца ў СІЗА. Дзяўчыне выстаўленае абвінавачанне па ч. 3 арт. 130 КК («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні»), ч. 2 арт. 285 КК («Стварэнне злачыннай арганізацыі альбо ўдзел у ёй») і па ч. 3 арт. 293 КК («Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках ці фінансаванне такой дзейнасці»).

Ёй пагражае да 12 гадоў турмы.