Паўлу Вінаградаву пакінулі прысуд у сіле
Палітзняволенаму актывісту Паўлу Вінаградаву пакінулі прысуд у сіле. Хутка яго этапуюць у калонію

Сёння Вярхоўны
суд пакінуў прысуд блогеру і актывісту Паўлу Вінаградаву без зменаў. Такое
рашэнне прыняў суддзя Уладзімір Давыдаў.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у хуткім часе Паўла этапуюць у наваполацкую калонію №1.
Паўла Вінаградава затрымалі 22 снежня 2021 года ў прыватным доме ў Беразіно. Палітвязня абвінавацілі па арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп на Лукашэнку) і арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
10 сакавіка ў Мінскім абласным судзе пачаўся разгляд справы, але суд над палітвязнем зрабілі закрытым.
А ўжо 16 сакавіка Паўлу прысудзілі 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.