Новы палітвязень абвясціў сухую галадоўку

Палітзняволены Сяргей Гунь абвясціў, што распачаў сухую галадоўку супраць свайго зняволення.

hun.jpg


Як паведамляюць праваабаронцы, Сяргей Гунь пачаў сухую галадоўку.
Пакуль Сяргей утрымліваецца ў ізалятары часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама.
Сяргея Гуня сілавікі затрымалі 3 чэрвеня на лецішчы пад Мінскам паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэкса (Удзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).
Раней Сяргея некалькі разоў затрымлівалі паводле адміністратыўных артыкулаў. У кастрычніку 2020-га ён быў моцна збіты. 12 кастрычніка Сяргей ехаў на аўтамабілі па Менску і, калі на прыпынку заўважыў супрацоўнікаў у форме, то пачаў здымаць іх на відэа. Яго аўтамабіль неўзабаве спынілі, разбілі вакно, выцягнулі яго з салона і моцна збілі. Ён страціў прытомнасць і прыйшоў у свядомасць толькі ў РУУСе, адкуль яго шпіталізавалі ў бальніцу з гематомамі і падазрэннямі на пераломы.
Зараз у дачыненні да Гуня праводзяцца следчыя дзеянні. Калі справа будзе парададзеная ў суд Сяргей Гунь пакуль не ведае.