Аўтара «Вікіпедыі» Марка Бернштэйна будуць судзіць 23 чэрвеня

Бернштэйн — прадпрымальнік і легендарны аўтар Вікіпедыі.

photo_2022_06_12_17_59_22.jpg

У судзе Заводскага раёна Мінска 23 чэрвеня пачнуць разглядаць крымінальную справу палітзняволенага Марка Бернштэйна. Працэс будзе весці суддзя Анастасія Асіпчык.
Бернштэйн — прадпрымальнік і легендарны аўтар Вікіпедыі. Ён вядомы ва ўсім свеце як Pessimist2006 — топавы рэдактар «Вікіпедыі». Марк уваходзіць у спіс «топ-50 найлепшых аўтараў сегмента на рускай мове».
11 сакавіка яго затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа, а ў іх тэлеграм-канале было апублікаванае фота з надпісам: «Гэты чалавек распаўсюджвае фэйкавыя антырасійскія матэрыялы». Спачатку яго асудзілі на 15 сутак, а потым завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Падтрымаць Марка лістом можна па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Марк Ізрайлевіч Бернштэйн.