«Свет такі цікавы і розны, каханая» — ліст Міколы Статкевіча, прасякнуты мілатой

Жонка палітвязня Міколы Статкевіча Марына Адамовіч падзялілася прыгожым лістом з-за кратаў

statkevicz_1.jpg


«Не хвалюйся за мяне, калі ласка. Я шмат праз што прайшоў, да ўсяго гатовы і нішто мяне не палохае. Ды й смешна палохацца на 66-м годзе такога насычанага жыцця. Тым болей недарэчна адмовіцца ад таго, што што было зроблена за другую палову гэтага жыцця. Калі ўжо столькі людзей падзяляюць такі шлях. Тым болей недарэчным для мяне было б спаскудзіць сваімі паводзінамі зробленае, каб уратаваць ад пакутаў яшчэ не пражытую (невядома якую) частку жыцця.
Гэтага ніхто не дачакаецца». Мікола Статкевіч 05.06.22 СІЗА 3