Журналістку Ірыну Слаўнікаву пачнуць судзіць 23 чэрвеня
Суд над журналісткай Ірынай Слаўнікавай распачнецца 23 чэрвеня.
![photo_2022_06_13_15_04_34.jpg photo_2022_06_13_15_04_34.jpg](/img/v1/images/photo_2022_06_13_15_04_34.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Працэс пройдзе ў Гомельскім абласным судзе і пачнецца а 10-й гадзіне, паведамляе БАЖ.
Ірыну Слаўнікаву абвінавачваюць у «кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем». Яна была затрыманая напрыканцы кастрычніка 2021 года ў Нацыянальным аэрапорце пасля вяртання ў Мінск з адпачынку.