Філосафа-палітвязня Уладзіміра Мацкевіча судзяць у закрытым судзе

Сёння, 9 чэрвеня, у Мінскім абласным судзе судзяць філосафа і стваральніка Лятучага ўніверсітэта Уладзіміра Мацкевіча. Сваякам і сябрам не дазволілі яго ўбачыць.

uladzimir_mackevicz.jpg

Сёння а 10:00 у Мінскім абласным судзе пачаўся разгляд справы філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча.

Працэс вядзе суддзя Сяргей Епіхаў. Раней гэты ж суддзя выносіў рашэнні па справе Марыі Калеснікавай і Максіма Знака, паведамляецца ў сацсетках філосафа.

Пасяджэнне суда праходзіць у закрытым рэжыме. Сваякам і сябрам Уладзіміра Мацкевіча, якія прыйшлі яго падтрымаць, не дазволілі яго ўбачыць.