Уладзімір Гундар на судзе заявіў пра збіццё пры затрыманні

Фігурант «справы Аўтуховіча» Уладзімір Гундар на судзе заявіў пра збіццё пры затрыманні

24b6f53d0e8d58f33a2a2d24d5f6a178.jpg

У гродзенскай турме № 1 працягваецца разгляд «справы Аўтуховіча». Сёння мусіць адбыцца допыт апошняга абвінавачанага — Мікалая Аўтуховіча.

Учора ў судзе перайшлі да допыту Уладзіміра Гундара, але той адмовіўся ад дачы паказанняў. Падчас працэсу ён распавёў пра збіццё падчас затрымання:

«Да мяне ў кватэру прыйшлі супрацоўнікі КДБ, якія адразу паставіліся да мяне як да тэрарыста, патрабавалі прызнання ў злачынствах. Потым мяне білі людзі ў цывільным. Пасля кожнага адмоўнага адказу на патрабаванне прызнаць сябе паслядоўнікам і саўдзельнікам Аўтуховіча мяне білі па галаве. Пастаянна пыталіся: "Навошта табе марнаваць час, рызыкаваць жыццём сваёй сям'і за нейкага Аўтуховіча, які ўжо даўно дае паказанні?"»

Гундару інкрымінуюць ч. 1 арт. 285 КК (стварэнне злачыннай арганізацыі) і ч. 2 арт. 357 КК (замах на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам). Сваю віну палітвязень не прызнае.