Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 10 чалавек
Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 10 чалавек. Цяпер у Беларусі налічваецца 1232 палітвязня па даных «Вясны» і 1481 па звестках ініцыятывы Dissidentby.
![photo_2022_06_08_17_36_08.jpg photo_2022_06_08_17_36_08.jpg](/img/v1/images/photo_2022_06_08_17_36_08.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прызнаныя сёння палітвязнямі, гэта — Вольга Галубовіч, Сяргей Гунь, Дзяніс Гурэцкі, Арсеній Дзядок, Дзяніс Краўчук, Дзмітрый Максімчык, Рыгор Міхалап, Аляксандр Мішук, Кірыл Пятрэнка і Аляксандр Талмачоў. Іх справы праваабаронцы лічаць палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.
Усе згаданыя асобы праходзяць па справах аб «групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Галубовіч і Краўчук — фігуранты крымінальнай справы аб «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам» (справа Фядуты-Зянковіча-Кастусёва).