«Цуду не адбылося»: Паліне Шарэнда-Панасюк прысуд не змянілі

Палітзняволенай Паліне Шарэндзе-Панасюк пакінулі прысуд без зменаў.

У Гомельскім абласным судзе сёння, 8 чэрвеня, адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк на рашэнне суда Чыгуначнага раёна Гомеля.

Суддзя Мікалай Маратаеў пастанавіў пакінуць прысуд у сіле, паведамляюць праваабаронцы.

«На жаль, цуду не адбылося, Паліне прыйдзецца адбыць яшчэ адзін год зняволення. Нядаўна атрымаў ад яе ліст, мая жонка трымацца годна, прысуд успрыняла з усмешкай, яна дзякуе ўсім за падтрымку, і кажа, што толькі наша поўная перамога вызваліць яе і астатніх палітвязняў», — сказаў журналістам тэлеканалу, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім, муж Паліны Андрэй Шарэнда.

Нагадаем, у гомельскай калоніі 7 красавіка Паліну асудзілі па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суд прызначыў ёй у дадатак да двух гадоў зняволення яшчэ адзін год у калоніі.

Палітзняволеную можна падтрымаць лістамі і паштоўкамі: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Паліне Сяргееўне Шарэнда-Панасюк.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: