Журналістаў Канстанціна Залатых і Алеся Любенчука прызналі палітвязнямі

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі журналіста Алеся Любенчука і дырэктара газеты «Беларусы і рынак» Канстанціна Залатых.

Алесь Любянчук

Алесь Любянчук


Залатых затрымалі 18 траўня. У яго дома і ў рэдакцыі адбыўся ператрус. Адвакат амаль тыдзень не мог з ім сустрэцца і не ведаў, дзе яго трымаюць.

Залатых выставілі абвінавачанне паводле ч. 2 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне варажнечы, спалучанае з гвалтам альбо здзейсненае службовай асобай). Яму пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі. На сёння Канстанцiн Залатых знаходзiцца ў СІЗА ў Жодзіне.

Журналіста-фрылансера Алеся Любенчука затрымалі 26 траўня. Ён знаходзіцца ў СІЗА ў Мінску. На сёння дакладна невядома, у чым яго вінавацяць. Адвакат журналіста знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні і не можа нават назваць артыкул Крымінальнага кодэкса, які яму інкрымінуюць.