Дырэктару газеты «Беларусы і рынак» выставілі крымінальнае абвінавачанне
Канстанціна Залатых пакідаюць у СІЗА. Яму пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.
![kanstancina_zalatyh.jpg kanstancina_zalatyh.jpg](/img/v1/images/kanstancina_zalatyh.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дырэктару газеты «Беларусы і рынак» Канстанціну Залатых выставілі крымінальнае абвінавачанне паводле арт. 130 ч. 2 — распальванне варажнечы, спалучанае з гвалтам або здзейсненае службовай асобай, паведамляе прэс-служба БАЖ.
Паводле гэтага артыкулу Канстанціну Залатых пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі. Яго пакідаюць у СІЗА.
Канстанціна Залатых затрымалі 18 траўня ў Мінску, у яго дома і ў рэдакцыі «Беларусы і рынак» прайшлі ператрусы. Пасля гэтага памяшканне рэдакцыі было апячатанае.
![Канстанцін Залатых «знайшоўся» ў СІЗА ў Жодзіне Дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых «знайшоўся» ў СІЗА ў Жодзіне](/img/v1/images/zal220518_79f39.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)