Аўтарка праекта «Белліт» Наста Карнацкая адбывае другі адміністрацыйны арышт
Наста Карнацкая, аўтарка праекта «Белліт» і супрацоўніца кнігарні выдавецтва «Янушкевіч», адбывае другі адміністрацыйны арышт, паведамілі ў Беларускім ПЭН-цэнтры.
Наста Карнацкая была затрыманая ў дзень адкрыцця кнігарні «Кнігаўка» разам з выдаўцом Андрэем Янушкевічам. Яе прысудзілі да 13 сутак арышту, аднак пасля іх яна не выйшла на волю. Як стала вядома ў панядзелак. 6 чэрвеня, яе прысудзілі да яшчэ адніх «сутак».
Выдаўца Андрэя Янушкевіча прысудзілі да 10 сутак арышту, пасля якіх ён таксама не выйшаў на волю. Чаму яго не выпусцілі — пакуль не вядома.